Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Часовая экспазіцыя "Жывая спадчына"

  • 27.07.2023
У Нацыянальным музеі Рэспублікі Татарстан адкрыўся буйны выставачны праект “Жывая спадчына Беларусі”, арганізаваны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. 
Экспазіцыя раскрывае характэрныя асаблівасці традыцыйнай культуры ўсіх 6-ці беларускіх рэгіёнаў праз дэманстрацыю традыцыйнага народнага касцюма і народных промыслаў, якія з'яўляюцца сапраўдным нацыянальным здабыткам для беларусаў.
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Татарстан Дамір Натфулін, намеснік начальніка Упраўлення па рэалізацыі нацыянальнай палітыкі Дэпартамента Раіса Рэспублікі Татарстан па пытаннях унутранай палітыкі Яўгеній Яфімаў, старшыня грамадскай арганізацыі беларусаў Казані “Спадчына” Сяргей Паўлавіч Марудзенка.