Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэспубліканскі навукова-практычны семінар

  • 31.05.2023
31 мая Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь правёў рэспубліканскі навукова-практычны семінар "Інклюзіўны музей. Шляхі ўзаемадзеяння", які адбыўся на базе філіяла​ Слуцкага краязнаўчага музея "Галерэя мастацтваў імя У.С. Садзіна". У семінары прынялі ўдзел кансультант Упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аўдзей Надзея Віктараўна, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Храмы Аляксандр Васільевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Рахманава Алена Іванаўна,​ прадстаўнікі​ музеяў Беларусі, а таксама супрацоўнікі Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У рамках семінара дзейнічала інклюзіўная выстаўка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Уключыся ў музей ".