Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў – 2023

  • 19.05.2023
20 мая Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на рэспубліканскую 
акцыю «Ноч музеяў – 2023», якая пройдзе пад дэвізам «Ноч міру і стварэння».
 «Ноч музеяў – 2023» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць пад дэвізам 
«Ноч міру і стварэння». Мір заўсёды пачынаецца знутры, таму ўсе мерапрыемствы ў гэтую ноч 
арыентаваны на стварэнне спакою ў душы кожнага. У нас вы знойдзеце адпачынак рознага кшталту: ад 
чароўнага і таямнічага вечара ў шляхецкім палацы да энэргічных і бадзёрых песень. Адчуць сябе 
сапраўдным рыцарам ці прыдворнай дамай, напісаць пісьмо незнаёмцу, паўдзельнічаць у шматлікіх 
майстар-класах, паназіраць за стварэннем новай рэчы ў руках майстра-ганчара – усё гэта будзе чакаць 
Вас у музейную ноч!
Раскрыць таямніцы музейных экспанатаў і здзейсніць падарожжа ў часе дапаможа музейная гульня 
«Уключыся ў музей!».
На выставе «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» Вы пашырыце межы ўяўленняў аб 
гісторыі праз музейныя прадметы і калекцыі.
Для гасцей падрыхтаваны канцэрт. Фальклорныя матывы прадставіць ансамбль «Лэйсэн» 
Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Народны хор рускай песні ім. А.Нікіцінай.
Дакранемся да гісторыі разам!
20 мая 2023 года
17:00 – 23:00
(каса да 22:30)
Кошт уваходнага квітка ў музей:
Агульны білет – 12 BYN
Школьнікі, навучэнцы, пенсіянеры – 6 BYN

ПРАГРАМА
17.10 – 20.00
«У майстэрні ганчара»
17.10 – 23.00 Акцыя «Пояс міру»
(Экспазіцыя «Беларусь ад вытокаў да 18 стагоддзя», 1 паверх)
_______________________________________________________
 
17.30 – 19.30, 20.00 – 22.00
Інтэрактыўная гульня «Уключыся ў музей!»
(Часовая экспазіцыя «Ад негатыва да пазітыва», 1 паверх)
 
 
17.15 – 22.30 Інтэрактыўная пляцоўка «Ліст да незнаёмца»
17.15 – 22.30 Работа дзіцячай зоны
(Часовая экспазіцыя «Таямніцы беларускай пісьменнасці», 2 паверх)
17.15. – 23.00
Інтэрактыўная пляцоўка «Вечар у шляхецкім палацы»
(Экспазіцыя «Беларусь у партрэтах і геральдыцы XVI-XVIII стагоддзяў», 2 паверх).
____________________________________________________________
 
18:00 – 20:00
Канцэртная праграма
(Часовая экспазіцыя «Адбітак мінулага», 3 паверх)
Адрас музея: вул. Карла Маркса, 12
тэл. (017) 365-48-27, 374-83-22
histmuseum.by