Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэспубліканскі форум музеяў устаноў адукацыі

  • 18.05.2023
18 мая на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбылася дыялогавая пляцоўка ўдзельнікаў рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі. Удзельнікі дыскусіі - настаўнікі, вучні, кіраўнікі школьных музеяў, абмяркоўвалі надзённыя пытанні павышэння эфектыўнасці дзейнасці школьных музеяў, перспектыўных шляхоў узаемадзеяння музеяў устаноў адукацыі і музеяў сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыі сумесных праектаў.
У рамках форуму у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Гасцёўня Галубка” адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі школьных музеяў, якая распачне цыкл сумесных выставачных праектаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. У гэты святочны дзень сумесная дзейнасць двух устаноў была замацавана падпісаннем пагаднення аб супрацоўніціве.
Удзел у мерапрыемствах прынялі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі – начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мацюшонак Аляксандр Мікалаевіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Ануфровіч Алена Уладзіміраўна.