Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

  • 14.05.2023
На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску дзейнічае выстаўка, створаная Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя прымеркавана да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
На выстаўцы раскрываюцца тэмы важнасці сімвалаў дзяржаўнасці Республікі Беларусь, а таксама прыярытэтных і асноўных дасягенняў г. Мінска і рэгіёнаў краіны ў сацыяльна-эканамічнай, культурнай сферах.
Дзяржаўныя сімвалы – сцяг, герб і гімн Беларусі – гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.