Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Першы расійска-беларускі музейны форум

  • 12.05.2023

11-12 мая адбыўся Першы расійска-беларускі музейны форум. У рамках мерапрыемства Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь падпісаў шэраг пагадненняў з буйнейшымі музеямі Расійскай Федэрацыі, а таксама стаў пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў у музейнай сферы Беларусі і Расіі.

12 мая на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбыліся пасяджэнні сесій на наступных тэмах: “Музейныя фонды Расіі і Беларусі: сучасныя метады захавання і прасоўвання музейных калекцый”, “Расія і Беларусь: музейны праектны офіс”, “Музейны турызм”.