Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя

  • 14.05.2023
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту аб'яўляюць сумесную акцыю з 15 мая па жнівень!

Пры набыцці ўваходнага білета на пастаянную экспазіцыю Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь кожны наведвальнік атрымлівае скідку 50 % на ўваходны білет у Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Пры набыцці ўваходнага білета на пастаянную экспазіцыю Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту кожны наведвальнік атрымлівае скідку 50% на ўваходны білет у Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

∙ Зніжка прадастаўляецца адзін раз пры прад'яўленні ўваходнага білета.

∙ Адзін уваходны білет - адзін білет са зніжкай.

∙ Зніжка прадастаўляецца на білет аналагічнай катэгорыі.

∙ Дадзеная акцыя не распаўсюджваецца на камерцыйныя мерапрыемствы (часовыя экспазіцыі), дні льготнага наведвання.

∙ Без касавага чэка зніжкі не прадастаўляюцца.