Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Часовая экспазіцыя «Адбітак мінулага»

  • 10.02.2023
З 10 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе часовая экспазіцыя заходнееўрапейскіх гравюр XVII–XIX стст. «Адбітак мінулага» са збору музея.

Часовая экспазіцыя пазнаёміць з цікавымі ўзорамі графічнага мастацтва гэтага перыяду. Старадаўнія карты і планы знакамітых картографаў, партрэты, створаныя прызнанымі заходнееўрапейскімі майстрамі, страчаныя замкі, прыгажосць якіх захавалася на літаграфіях з малюнкаў нашага таленавітага земляка Напалеона Орды - усё гэта пакіне адбітак ў памяці кожнага наведвальніка.