Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Цудадзейная Казанская ікона ў камені"

  • 09.12.2022
9 снежня ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка пачынае работу выстава
“Цудадзейная Казанская ікона ў камені”

Ікона Багародзіцы, якую шануюць праваслаўныя вернікі, спрадвеку была адной з галоўных святынь, як у шматлікіх храмах, так і ў дамах простых людзей.
На выставе “Цудадзейная Казанская ікона ў камені” прадстаўлена каля 70 абразоў Казанскай Божай Маці з прыроднага італьянскага каменя (мармуру) ў розных тэхніках выканання: разьбяныя рэльефныя іконы, плоскасныя гравіраваныя, іконы ў камбінацыі некалькіх камянёў.
Натуральны камень, італьянскі мармур у спалучэнні з паўкаштоўным аніксам, стаў сапраўднай знаходкай ў вялікай разнастайнасці прыродных матэрыялаў.
Пры вырабе абразоў паверхня каменя, на якой выводзіцца іканаграфічны вобраз, не толькі не хаваецца, але і з’яўляецца галоўным элементам у стварэнні цэласнай, гарманічнай кампазіцыі. Кожная плямка, украпванне ў тэкстуры мармуру знаходзіць сваё месца ў вобразе, імкнецца раскрыць яго глыбіню і паўнату.
Разнастайнасць тэхнік робяць непаўторным адзін і той жа іканаграфічны звод, які дамінуе ў шматвяковай іканаграфіі. Кожны твор, хоць і з’яўляецца копіяй іконы, але перадае кананічны звод з уласцівымі адметнымі мастацкімі асаблівасцямі. Гэта дасягаецца з дапамогай аб’ёмна-рэльефных, камбінаваных, гравіраваных малюнкаў з разнастайнасцю каляровых рашэнняў. Асаблівасці ўсіх абразоў у сукупнасці ўтвараюць арганічную мастацкую цэласнасць і непаўторнасць калекцыі.
Сёння дзейнічае мноства праваслаўных храмаў, якія названы ў гонар абраза, у тым ліку і ў Беларусі. Сярод іх: храм Казанскай іконы Божай Маці ў Магілёве, храм Казанскай іконы ў Гомельскай вобласці, Казанская Царква ў Віцебску, Мінскі храм у гонар Казанскай іконы Божай Маці.
Выставачны праект арганізаваны сумесна з ТАА “Рарытэтны камень Гліві”.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка
Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14
Без выхадных, з 11.00 да 19.00
Каса з 11.00 да 18.30
Тэл. для даведак (017) 243-74-03
www.histmuseum.by