Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі"

  • 25.10.2022
25 кастрычніка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адбылося адкрыццё выставачнага праекта «Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі», падрыхтаванага дзяржаўным музейна-выставачным цэнтрам «РАСФОТА» і Наўгародскім дзяржаўным аб'яднаным музеем-запаведнікам. Выставачны праект, які прысвечаны іканапісным помнікам старажытнага Ноўгарада, упершыню быў прадстаўлены публіцы ў прасторы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і распачаў Дні духоўнай культуры Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.