Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка “Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі”

  • 13.10.2022
13 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекту “Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі” ў рамках Дзён духоўнай культуры Расіі ў Рэспубліцы Беларусь. Выстава падрыхтавана Дзяржаўным музейна-выставачным цэнтрам “РОСФОТО” і Наўгародскім дзяржаўным аб'яднаным музеем-запаведнікам.
У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада і статс-сакратар – намеснік Міністра культуры Расійскай Федэрацыі Ала Манілава. З прывітальным словам да ўсіх звярнуўся дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы.