Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэс-канферэнцыя

  • 01.07.2022
1 ліпеня на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбылася выязная прэс-канферэнцыя Дома прэсы на тэму “Выставачныя гістарычныя праекты і іх значнасць для Беларусі”. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У якасці аднаго з галоўных спікераў прэс-канферэнцыі выступіў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы, які распавёў аб значнасці выставачных праектаў, фарміраванні пачуцця патрыятызму наведвальнікаў музеяў, перспектыўных напрамках экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве таксама выступіла Карповіч Ірына Уладзіміраўна, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Абмяркоўваліся пытанні міжкультурнага і міжмузейнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, шляхі вырашэння праблемы рэстытуцыі культурных каштоўнасцей, а таксама асноўных вектараў міжведамаснага ўзаемадзеяння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай выпрацоўкі агульнай стратэгіі па далучэнні падрастаючага пакалення да гісторыка-культурнай спадчыны музейнымі сродкамі.

Прадстаўнікі вядучых друкаваных і электронных СМІ пазнаёміліся з дзеючымі выставачнымі праектамі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.