Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава Міхаіла Левіна

  • 01.09.2014

У Галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь распачала работу фотавыстава Міхаіла Левіна.

У чэрвені бягучага года ў Галерэі экспанавалася фотавыстава з Францыі: творы Карын Дэамброзіс былі прысвечаны французскай глыбінцы – невялікай вёсачцы Мерал і яе жыхарам. У працяг тэмы Міхаіл Левін задумаў па-свойму засведчыць ціхую прыгажосць беларускай глыбінкі – ваколіцы вёскі Паланевічы пад Мінскам.

Выстава будзе працаваць да сярэдзіны кастрычніка.