Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выставачны праект “Бацькаўшчына: Беларусь шматнацыянальная”

  • 28.06.2022
28 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адкрыўся выставачны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Бацькаўшчына: Беларусь шматнацыянальная”, прысвечаны шматнацыянальнасці і шматканфесійнасці на беларускіх землях.

Выстава заснавана на ўнікальнай калекцыі фатаграфій вядомага айчыннага гісторыка і калекцыянера, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”У. А. Ліхадзедава. На здымках канца XIX  - пачатку ХХ стагоддзяў–партрэты прадстаўнікоў нацыянальнасцей, якія гістарычна пражываюць на беларускіх землях (беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, габрэяў, татараў і інш.), храмы розных веравызнанняў (праваслаўныя, каталіцкія, іудзейскія, мусульманскія).

На адкрыцці выставы былі прадстаўлены электронная і друкаваная версія тэматычнага каталога, які змяшчае больш за 500 старых фатаграфій з калекцый У. А. Ліхадзедава. Асобнік каталога атрымаў у падарунак Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У. У. Макей.

Прысутныя на мерапрыемстве замежныя дыпламаты з цікавасцю азнаёміліся з экспазіцыяй. Матэрыялы выставы будуць перададзены ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь па ўсім свеце. Дыпламаты будуць выкарыстоўваць іх для паказу міралюбнай палітыкі Беларусі, мірнага суіснавання розных народаў і рэлігій на беларускай зямлі.