Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Навуковы семінар "Патрыятычнае выхаванне сродкамі музейнай дзейнасці: вопыт і перспектывы"

  • 24.06.2022

24 чэрвеня на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбыўся навуковы семінар “Патрыятычнае выхаванне сродкамі музейнай дзейнасці: вопыт і перспектывы”.

         На семінары абмяркоўваліся актуальныя тэмы раскрыцця патэнцыялу музеяў Беларусі ў гісторыка-культурным кірунку выхавання патрыятызму, любві да Радзімы, фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці і захавання гістарычнай памяці беларускага народа.

У рамках навуковага мерапрыемства адбыўся камунікатыў па рабоце з невідушчымі людзьмі ў музеі, падчас якога ўдзельнікі семінара атрымалі метадычныя рэкамендацыі ў кірунку інклюзіўнай музейнай практыкі ад старшыні Мінскага аддзялення БелТІЗ Сянько Святланы Анатольеўны.