З 21 чэрвеня ў Музеі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка “Тэатральная памяць народа. Беларуская драматургія: Мінск - Масква. Па архівах РДБМ”.
Экспазіцыя, заснаваная на ўнікальных дакументах з фондаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў, ілюструе багатую гісторыю творчых кантактаў двух народаў, якія маюць агульныя карані і блізкія шляхі развіцця культуры, у тым ліку і тэатральнага мастацтва. П’есы беларускіх драматургаў з поспехам ішлі на маскоўскай сцэне, як і рускія драмы і камедыі – у тэатрах Беларусі.
Пры дапамозе рэдкіх дакументаў – фатаграфій спектакляў, рэцэнзій, кніг, выстаўка расказвае пра выдатныя пастаноўкі беларускага і рускага тэатраў 1930-х – 1980-х гг.. У экспазіцыі паказаны рарытэтныя шклографічныя і машынапісныя п’есы, якія выпускаюцца Усесаюзным упраўленнем па ахове аўтарскіх правоў. Гэтыя выданні выходзілі малым тыражом (ад 50 да 100 экзэмпляраў) і распаўсюджваліся па тэатрах краіны.
У фондах РДБМ сабраны разнастайны матэрыял па тэме выстаўкі. Гэта і кнігі з аўтографамі выдатных дзеячаў культуры Беларусі (з аддзела рэдкай кнігі РДБМ), і запрашальныя білеты на спектаклі, і праграмы Беларускага Дзяржаўнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), які ў 1930-м г. прымаў удзел у Алімпіядзе мастацтваў народаў СССР, і шмат іншых дакументаў. У экспазіцыю ўвайшлі 59 фотаздымкаў спектакляў з фонду тэатральнай фатаграфіі РДБМ. Большасць з іх дэманструюцца ўпершыню.
Выстаўка знаёміць з пастаноўкамі вядучых тэатраў Рэспублікі Беларусь: Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (Мінск), Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага (Мінск), Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (Мінск), Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск); а таксама вядучых тэатраў Расіі: тэатра імя Массавета (Масква), тэатра на Малой Броннай (Масква), Маскоўскага акадэмічнага тэатра сатыры, Цэнтральнага тэатра савецкай арміі (цяпер Тэатр Расійскай Арміі, Масква), Маскоўскага камернага тэатра.
Экспазіцыя прадстаўляе як навуковую цікавасць, так і дае багаты матэрыял усім аматарам гісторыі і тэатральнай культуры.
Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.
г. Мінск, зав. Музычны, 5
Без выхадных
з 10:00 да 17:30
тэл. 326-26-67
theatre.histmuseum.by
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея