Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



“Ноч музеяў – 2022”.

  • 19.05.2022
21 мая Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на рэспубліканскую акцыю “Ноч музеяў – 2022”.
У Год гістарычнай памяці акцыя пройдзе пад дэвізам “Гісторыя без межаў”.

Займальны квэст правядзе наведвальнікаў па ўсіх залах музея. Госці здзейсняць падарожжа ў часе і раскрыюць таямніцы музейных экспанатаў.
Майстар-клас “Гісторыя маёй сям’і – гісторыя маёй краіны” дапаможа разабрацца, як скласці генеалагічнае дрэва. На прыкладах экспазіцыі “Беларусь у партрэтах і геральдыцы” ўдзельнікі майстар-класа засвояць галоўныя правілы складання генеалагічных табліц і створаць эскіз сямейнага дрэва для свайго роду.
Выстава “Лёс музея – лёс краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе” пакажа экспанаты, якія ўжо стагоддзе захоўваюцца ў музейных калекцыях, і дапаможа даведацца, як ствараўся і адраджаўся музей, нягледзячы на ўсе выпрабаванні. Праект “Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры” дасць магчымасць пашырыць межы ўяўленняў аб гісторыі.
Для гасцей падрыхтаваны канцэрт. У праграме: народны вакальна-інструментальны ансамбль “Сталіца”(Беларускае таварыства інвалідаў па зроку), ансамбль рускай і казахскай песні “Берагі” (Беларускае грамадскае аб’яднанне “Русь”), ансамбль “Лейсэн” (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).
Камунікатыўная майстэрня ад Беларускага таварыства інвалідаў па зроку  навучыць узаемадзеянню з невідушчымі людзьмі.
Удзельнікі “Ночы музеяў – 2022” змогуць адправіцца на “Спатканне з кнігай”. Таямнічы буккросінг ад кампаніі ОZ – гэта выдатная магчымасць падзяліцца любімымі кнігамі.

Створым гісторыю разам, і няхай яна будзе без межаў!

17:00 – 23:00
(каса да 22:30)
Кошт уваходнага квітка ў музей:
Агульны білет – 10 BYN
Школьнікі, навучэнцы – 5 BYN

ПРАГРАМА

17:00 – 20:30
Таямнічы буккросінг “Спатканне з кнігай”.
Сумесна з кампаніяй ОZ (выстава “Таямніцы беларускага пісьменства”, 2 паверх).

17:00 – 19:30
Майстар-клас па стварэнні генеалагічнага дрэва
“Гісторыя маёй сям’і – гісторыя маёй краіны”.
(Экспазіцыя “Беларусь у партрэтах і геральдыцы XVI-XVIII стагоддзяў”, 2 паверх).

17:30 – 20:30
Канцэрт (1 паверх).
18:00 – 19:00
выступленне ансамбля рускай і казахскай песні “Берагі” Беларускага грамадскага аб’яднання “Русь”;
19:00 – 19:45
выступленне народнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Сталіца” Беларускага таварыства інвалідаў па зроку;
19:45 – 20:15
выступленне ансамбля “Лейсэн” Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

20:00 – 23:00
Квэст “Гісторыя без межаў”.
(Адпраўная кропка – экспазіцыя “Беларусь у партрэтах і геральдыцы XVI-XVIII стагоддзяў”, 2 паверх).

20:30 – 21:45
21:30 – 22:15
Камунікатыўная майстэрня ад Цэнтра крэатыўных рашэнняў “Нябачны свет”(2 паверх).