Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Экспазіцыя «Друкарскі двор XVI стагоддзя»

  • 19.05.2021
Інтэрактыўны праект прадстаўлены ўзноўленым друкаваным станком XVI стагоддзя, на якім можна надрукаваць першую старонку Бібліі Францыска Скарыны. Акрамя таго, наведвальніку будзе прапанавана ўнікальная магчымасць вырабіць паперу па старажытнай тэхналогіі ручнога адліву (вычэрпвання), а таксама ўбачыць друкаванае абсталяванне канца XIX - пачатку XX стагоддзяў. Адкрыццё праекта прымеркавана да штогадовага святкавання Міжнароднага дня музеяў.
Беларускі гісторык, філакартыст і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў, вывучаючы друкарскую справу, старыя дакументы, у якіх апісвалася тэхналогія стварэння паперы і друкаваны працэс, упершыню ў свеце аднавіў Біблію першадрукара Францыска Скарыны. Па гравюрах быў выраблены друкарскі станок, спецыяльна для гэтага апарата адлілі матрыцы і формы з тэкстам Бібліі. Дзеючы станок з'яўляецца вялікай рэдкасцю, паколькі ў свеце стварылі ўсяго некалькі такіх станкоў.
Пры падтрымцы нашага партнёра, кампаніі JTI, імправізаваная друкарня «Друкарскі двор XVI стагоддзя» стане арганічным працягам асноўнай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Падрабязнасці