Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванніпраекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  • 24.01.2022
24 студзеня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванніпраекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы з калектывам выступіў Першы намеснік Міністра культуры Валерый Іванавіч Грамада, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Аляксандравіч Марзалюк, дырэктар музея Аляксандр Васільевіч Храмы.

“Канстытуцыя – гэта новы крок для далейшага цывілізаванага развіцця краіны”, – адзначыў Ігар Аляксандравіч Марзалюк. Паводле яго слоў, праект новай Канстытуцыі ў разы больш дэмакратычны і адлюстроўвае тыя змены, што адбыліся ў краіне. Таксама Ігар Аляксандравіч падрабязна спыніўся на артыкулах Канстытуцыі, якіх закранулі змяненніі дапаўненні. У прыватнасці, у артыкул 15 прапануецца дадаць абзац аб тым, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа пры абароне Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падрабязна аб асноўных змяненняхі дапаўненнях у Канстытуцыю распавёў Грамада Валерый Іванавіч.

– На дадзеным этапе абмеркаванне праекта Канстытуцыі – адно з самых важных пытанняў для беларускага грамадства. Змяненні і дапаўненні ў асноўны закон краіны актыўна абмяркоўваюцца ва ўсіх установах культуры і, што вельмі важна, знаходзяць водгук у грамадзян. Канстытуцыя – гэта асноўны закон, па якім будуць жыць нашы дзеці, – адзначыў Валерый Іванавіч.

Першы намеснік Міністра культуры падрабязна спыніўся на навацыях праекта Канстытуцыі. Ён распавёў аб статусе Усебеларускага народнага сходу як новай формы народаўладдзя, закрануў пытанні аховы здароўя, сацыяльных гарантый, звярнуўшы ўвагу на тое, што дзяржава па-ранейшаму застаецца сацыяльна арыентаванай.

Усе спікеры адзначылі новыя перспектывы для далейшага мірнага, эвалюцыйнага развіцця беларускага грамадства.