Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Ледзяныя карункі" у "Гасцёўні Уладзіслава Галубка"

  • 15.12.2015

18 снежня 2015 г. а 18.00 у "Гасцёўні Уладзіслава Галубка", аддзеле філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Музей гісторыі музычнай культуры і тэатральнай" адбудзецца адкрыццё выставы навучэнцаў Акадэміі Творчасці TALENT - цэнтра мастацтваў для дзяцей і дарослых astalent.com "Ледзяныя карункі".

Акадэмія Творчасці TALENT, раней Арт-студыя, вядомая сваімі смелымі неардынарнымі праектамі. На яе рахунку 11 гарадскіх персанальных выстаў. Дзеці малююць дэкарацыі, вучацца здымаць кіно, ствараюць мультфільмы, выступаюць на ТБ і радыё, перамагаюць на кінафестывалях, многія рыхтуюцца стаць сапраўднымі мастакамі і акцёрамі. Тут ствараюцца ўсе ўмовы для раскрыцця і рэалізацыі творчай асобы.

Новы год зусім хутка!

"Ледзяныя карункі" ахінуць Вас прадчуваннем навагодніх святаў. На выставе прадстаўлена творчасць дзяцей ад 3 да 12 гадоў. Гэта жывапіс, графіка, дробная пластыка, роспіс па шкле, арт-аб'екты, фатаграфіі.

Увазе наведвальнікаў таксама будуць прадстаўлены:

- каля 40 карцін у змяшанай тэхніцы (фактурная акварэль, калаж, чорная і белая графіка),

- на шкляных подыумах 33 дэкаратыўныя падсвечнікі, роспіс акрылам розных шкляных формаў,

- дзіўныя арт-аб'екты: галінастыя дрэвы як стылізаваныя елкі з навагоднімі цацкамі - фігуркамі з салёнага цеста ад самых маленькіх вучняў,

- А таксама матэрыялы пра тое, як ствараліся "Ледзяныя карункі".

На адкрыцці выставы "Ледзяныя карункі" ва ўсіх жадаючых з'явіцца выдатная магчымасць знаёмства з юнымі мастакамі і выкладчыкамі Акадэміі Творчасці. 18 снежня, на мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю выставы, будзе гучаць чароўны голас саліста Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Васіля Мінгалёва, які выканае некалькі папулярных зімовых твораў. За раялем - канцэртмайстар Таццяна Іванова. Усім удзельнікам выставы пад ўрачыстыя фанфары ўручаць дыпломы ад Акадэміі Творчасці і падарункі ад Снягуркі і Дзеда Мароза.

Чакаем у госці дзяцей, іх бацькоў, бабуль і дзядуляў! Давайце разам размалюем зіму яркімі фарбамі !!!