Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



“Прамяні святла. Лёс жанчыны ў гады Халакоста”

  • 04.11.2021
З 10 лістапада 2021 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачне працаваць выставачны праект Прамяні святла. Лёс жанчыны ў гады Халакоста.

Фотавыстава падрыхтавана Мемарыяльным комплексам гісторыі Халакоста Яд Вашэм у рамках супрацоўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з Ізраільскім культурным цэнтрам “Націў” пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

Выстава паказвае лёс яўрэйскіх жанчын у гады Халакосту, іх выбар, душэўную стойкасць, супраціўленне злу і жорсткасці, з якімі давялося сутыкнуцца. На ёй будуць прадстаўлены дзевяць тэматычных блокаў, звязаных з цяжарам жыцця жанчын у гады Халакосту: каханне, мацярынства, аказанне дапамогі бліжнім, захаванне жаноцкасці, супраціўленне і выратаванне, сяброўства, вера, клопат пра харчаванне, творчасць. Кожны тэматычны блок дэманструе маштаб жахлівай трагедыі Халакоста, а таксама апавядае пра промні дабра, надзеі і святла, якія шукалі і знаходзілі ў сабе яўрэйскія жанчыны ва ўмовах, якія супярэчаць уяўленням пра чалавечнасць.

Выстава працуе па 1 снежня 2021 года ўключна.

 

Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодня з 11: 00 да 19: 00

тэл. 374 83 22