Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Спадарыня лялька. Залюстаркоўе"

  • 11.12.2015

З 11 снежня па 10 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць выстава ўнікальных аўтарскіх лялек.

У гэтым годзе "Спадарыня лялька" адправіцца ў Залюстаркоўе, бо праект прымеркаваны да 150-годдзя з дня выдання шэдэўра сусветнай літаратуры – твора Люіса Кэрала "Аліса ў краіне цудаў". У прасторнай зале хопіць месца не толькі для Капялюшніка і Белага труса, але і многім іншым, не менш дзіўным персанажам.

Напярэдадні святаў, акрамя асноўнай лялечнай экспазіцыі, арганізатары падрыхтавалі для наведвальнікаў мноства іншых сюрпрызаў.

Дзякуючы чароўнай атмасферы выставы "Спадарыня лялька. Залюстаркоўе" маленькія наведвальнікі акунуцца ў казку, а дарослыя змогуць знайсці непаўторны навагодні падарунак. Бо любы з насельнікаў Краіны цудаў можа стаць не толькі часткай вашай калекцыі, але і выдатным сюрпрызам напярэдадні святаў для родных, блізкіх і калегаў.

Спяшайцеся набыць квіток у "Залюстаркоўе"! Цуды пачынаюцца!

Арганізатары: Майстэрня аўтарскай лялькі Ірыны Ражко і Творчы цэнтр ArtExpo.by.

Кіраўнік Майстэрні аўтарскай лялькі: +375 (29) 340 53 51 (Ірына Ражко)

Кошт квіткоў:

дашкольнікі - бясплатна

школьнікі - 25 000 рублёў

студэнты - 35 000 рублёў

дарослыя - 50 000 рублёў.