З 16 красавіка 2021 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12) працуе міжнародны выставачны праект «108 хвілін. Дарога ў космас», прысвечаны 60-годдзю першага палёту чалавека ў космас.
Праект рэалізуецца сумесна з Аб’яднаным мемарыяльным музеем Ю.А. Гагарына (г. Гагарын), Смаленскім дзяржаўным музеем-запаведнікам (г. Смаленск), Навукова-даследчым выпрабавальным цэнтрам падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына (Зорны Гарадок), Фондам папулярызацыі пілатуемай касманаўтыкі «Космас – гэта мы» (Зорны Гарадок), Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Музеем авіяцыйнай тэхнікі Мінскага аэраклуба ДТСААФ, іншымі ўстановамі і арганізацыямі Беларусі і Расіі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску.
На выставе «108 хвілін. Дарога ў космас» будуць прадстаўлены ўнікальныя артэфакты, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся ў Беларусі. Са збораў расійскіх музеяў будуць прадстаўлены скафандр першага касманаўта Ю.А. Гагарына, бартавы часопіс першай жанчыны-касманаўта В.У. Церашковай, фатаграфіі з сямейнага архіва Ю.А. Гагарына, а таксама іншыя сведчанні першых касмічных палётаў. Важнае месца на выставе зоймуць экспанаты, якія распавядаюць пра беларускіх касманаўтаў П.І. Клімука, У.В. Кавалёнка, А.В. Навіцкага – скафандр «Сокал», элементы касмічнага рыштунку, абсталявання, узоры харчавання і г.д. Таксама на выставе будуць прадстаўлены матэрыялы аб сучаснай касманаўтыцы Беларусі і Расіі.
Мастацкая частка выставы будзе прадстаўлена графічнымі лістамі касманаўта Лявонава, скульптурамі аўтарства народнага мастака Беларусі І.Я. Міско, палотнамі заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь М.А. Апіёка, працамі вядомага фатографа, лаўрэата міжнароднай прэміі «World Press Photo» Ю.С. Іванова.
Выставачны праект пазнаёміць беларусаў і гасцей нашай краіны з найцікавейшымі старонкамі заваявання космасу. У рамках работы выставы «108 хвілін. Дарога ў космас» будуць праводзіцца культурныя мерапрыемствы для розных катэгорый наведвальнікаў.
Выстава працуе да 31 мая 2021 года ўключна.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея