Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інтэрактыўная выстава «Гульні розуму»

  • 05.02.2021

З 5 лютага па 27 чэрвеня 2021 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» у рамках выставачнага праекта «Лабараторыя прафесара Наркевіча-Ёдкі» будзе працаваць інтэрактыўная выстава «Гульні розуму».

Задачы на логіку, галаваломкі, загадкі, рэбусы. Здаецца, людзі заўсёды выкарыстоўвалі іх для таго, каб памяць была лепшай і думалася лягчэй. Усе ведаюць, што мышцы растуць, калі іх трэніраваць. Так і з мысленнем. Лепшы інструмент для трэніроўкі мозга – гэта галаваломкі. А лепшае месца для такіх трэніровак – наша выстава! На выставе няма ўзроставых абмежаванняў, прадстаўлены задачы як для самых маленькіх наведвальнікаў, так і для дарослых.

Хіба не марыў кожны з нас разгадаць калісьці мноства займальных галаваломак? Мары здзяйсняюцца! На выставе вы зможаце сустрэць дзясятак унікальных галаваломак, такіх, як «Робат», «Энігма», «Загадкі да Вінчы» і да т. п. Акрамя таго, у спецыяльна арганізаванай зоне можна будзе пагуляць у настольны футбол (кікер), настольны хакей і ў іншыя гульні.

У нашым музеі кожны наведвальнік зможа рашыць задачы на логіку самастойна, знойдзе ключ да разгадкі серыі вельмі цікавых задач. Час, праведзены ў музеі на нашых «Гульнях розуму», – гэта цудоўная магчымасць адначасна развіць лагічнае мысленне і з цікавасцю правесці вольны час!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, каса да 18.30, без выхадных дзён

Тэл. для даведак: (017) 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum