Серыя кніг «У пошуках страчанага», якая ўзнікла дзякуючы калекцыянеру, лаўрэату прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміру ЛІХАДЗЕДАВУ, набывае новы фармат. У ёй выдадзены каталог выстаўкі «Вайна і мір. Вяртанне» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Невялікі наклад у 200 экзэмпляраў гэтага сапраўды ўнікальнага выдання абавязвае болей падрабязна распавесці пра названы кніжны праект. Раней у серыі выдаваліся філакартычныя альбомы. Але тое, што здзяйснялася ў межах праекта «У пошуках страчанага», было звязана і з шырокай выставачнай дзейнасцю. Выстаўка «Вайна і мір. Вяртанне» — адна з адметных прэзентацый артэфактаў рознага характару, а не толькі старых паштовак са збораў Уладзіміра Ліхадзедава. І другая акалічнасць: калекцыянер перадаў шэраг прадметаў у дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. З гэтымі каштоўнымі для гісторыі прадметамі мы і маем магчымасць пазнаёміцца ў каталогу.
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Павел САПОЦЬКА абазначае ў «Прадмове», якая адкрывае выданне: «...Сярод каштоўнасцей — прывілей караля Рэчы Паспалітай Сігізмунда ІІІ Вазы Мінскаму ўніяцкаму кляштару (1617), унікальныя рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVІІІ — XІX стст., экзэмпляры «Гродзенскіх губернскіх ведамасцей» за 1841 г. — адной з першых беларускіх газет XІX стагоддзя, пісьмовы прыбор князёў Радзівілаў, медаль за ўзяцце горада Полацка Стэфанам Баторыем у 1579 годзе, памятная чыгунная пліта да 500-годдзя перамогі ў Грунвальдскай бітве, медаль удзельнікаў перамоў па Брэсцкім міры 1918 года і іншыя.
Кожны прадмет па-свойму адметны: кнігі ўвабралі мудрасць стагоддзяў, пісьмовыя прылады — энергетыку сваіх славутых гаспадароў, медалі сталі сімваламі значных палітычных падзей, сталовыя прыборы — помнікамі ювелірнага майстэрства...
Праект паказвае, як можна захоўваць і папулярызаваць сваю спадчыну, ставячыся да яе з глыбокай павагай. Такім чынам вяртаюцца памяць, каштоўнасці, імёны. Вяртаецца нацыянальны набытак, які павінен слугаваць беларусам у імя будучыні і нашых сучасных дасягненняў!..»
Хочацца падзякаваць калекцыянеру філакартысту Уладзіміру Ліхадзедаву за яго грамадскія інціыятывы, а Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі — за высокі ўзровень арганізацыі дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў асветніцкай, калекцыянерскай справе. Сам факт дарэння прадметаў з уласнай калекцыі — яркі прыклад для многіх збіральнікаў памятак даўніны, гістарычных і мастацкіх артэфактаў. Калекцыі тады нешта значаць, калі яны вядомыя шырокай грамадскасці.
Мікола Раўнапольскі
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея