Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Конкурс краязнаўчых эсэ «Мая маленькая радзіма – мая вялікая краіна»

  • 04.08.2020

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурсу краязнаўчых эсэ

«Мая маленькая радзіма – мая вялікая краіна»

I.                  Мэта і задачы.

Мэта: развіццётворчай даследчай актыўнасцісяроддзяцейіпадлеткаў.

Задачы: папулярызацыя беларускай мовы і краязнаўства, узмацненне цікавасці да свайго рэгіёна, стымуляванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, магчымасць падзяліцца сваімі думкамі і поглядамі з шырокім колам людзей.

II.               Арганізатар конкурсу.

2.1. Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пры інфармацыйнай падтрымцы канала “Культура” Беларускага радыё.

2.2. Арганізатар конкурсу эсэ фарміруе Арганізацыйны камітэт, які вызначае склад журы і забяспечвае правядзенне конкурсу.

III.            Удзельнікі конкурсу.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і падлеткі, якія на 1 кастрычніка 2020 года маюць узрост ад 9 да 16 гадоў.

1-я ўзроставая група: ад 9 да 12 гадоў.

2-я ўзроставая група: ад 13 да 16 гадоў.

Удзельнікампрапаноўваеццападрыхтавацьэсэнатэму, якаязвязаназіхроднаймясцінай. Прапанаваныя тэмы:

1.     Гісторыка-культурная спадчына;

2.     Прыродна-геаграфічныя ўмовы;

3.     Традыцыі маёй мясціны;

4.     Людзі маёй мясціны;

5.     Вольная тэма.

Аб'ём тэксту:

для 1-й узроставай групы: 1000 – 3000 слоў.

для 2-й узроставай групы: 2500 – 5000 слоў.

IV.           Парадак і ўмовы правядзення конкурсу.

4. 1. Конкурс праводзіцца з 1 жніўня па 1 кастрычніка 2020 года ўключна. Вынікі конкурсу падводзяцца 20 кастрычніка 2020 года.

Для ўдзелу ў конкурсе эсэ неабходна даслаць

- эсэ ўдзельніка;

- анкету ўдзельніка (Дадатак 1).

4. 2. Прыём работ на конкурс адбываецца па электроннай пошце-mail: esekraina2020@gmail.com

Тэрмін падачы работ: да 1 кастрычніка 2020 года.

4. 3. Арганізацыйны камітэт конкурсу эсэ мае права на публікацыю любых конкурсных работ цалкам ці часткова, з пазначэннем iмя аўтара, без папярэджвання аўтара, а такасама выкарыстоўваць работы для даследаванняў. Аўтары нясуць адказнаць за арыгінальнасць тэксту. Аўтары не публікуюць свае тэксты на працягу конкурсу да аб'яўлення яго вынікаў. Удзел у конкурсе азначае згоду з умовамі яго правядзення.

V.              Падвядзенне вынікаў.

5. 1. Пераможцаў конкурсу вызначае журы.

5.2. Пры разглядзе работ улічваюцца самастойнасць мыслення, пасля

доўнасць выкладання думкі, пісьменнасць, выразнасць, дакладнасць, стылістыка, правільнасць мовы, нефармальны падыход да тэмы.

5.3. Па выніках конкурсу будуць вызначаны 5 пераможцаў у кожнай узроствай групе. Арганізатары конкурсу маюць права таксама зацвердзіць дадатаковыя намінацыі.

5.4 Пераможцы атрымаюць магчымасць выступіць з чытаннем сваіх эсэ на канале «Культура» у праграме для дзяцей і падлеткаў «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя». Час і хранаметраж выступлення вызначаецца кіраўніком ЧТГ «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя"

VI.           Кантакты арганізацыйнага камітэта.

Каардынатар конкурсу – Бухал Алена Мікалаеўна, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Тэлефон для даведак +37517 365 48 27. Зврятацца аўторак-субота, 11:30-18:00.

Дадатак 1

Анкета ўдзельніка конкураса эсэ «Мая маленькая радзіма – мая вялікая краіна»

1.     Прозвішча, імя і імя па бацьку (калі ёсць) удзельніка.

2.     Дата нараджэння.

3.     Хатні адрас і кантактныя дадзеныя.

4.     Прозвішча, імя і імя па бацьку адказнага дарослага і кантактныя дадзенныя (бацькоў/апекуноў альбо настаўніка).

5.     Назва эсэ і, калі патрэбна, тлумачэнне да яго (да 250 слоў).