5 сакавіка 2020 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца вечар памяці Мікалая Селяшчука. Дадзенае мерапрыемства адбудзецца ў рамках выставы “Успаміны”, прысвечанай жыццю і творчасці вядомага беларускага мастака. Успамінамі пра Мікалая Селяшчука падзеляцца яго сябры і калегі: мастакі, мастацтвазнаўцы і калекцыянеры. Таксама на мерапрыемстве будзе прадэманстраваны памятны медаль, выпушчаны ў 2018 годзе вайсковымі таварышамі Мікалая Селешчука да юбілею сумеснай службы ў вайсковай частцы №44322 і перададзены імі ў дар музею.
Мікалай Міхайлавіч Селяшчук нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля вучобы ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.Глебава і службы ў арміі паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне графікі (выкладчыкі Пётр Любамудраў, Васіль Шаранговіч). У 1977 годзе прыняты ў Беларускі саюз мастакоў. За серыю графічных работ “Святы” атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.
Трагічна загінуў у 1996 годзе ў Тырэнскім моры падчас падарожжа па Італіі.
Работы мастака знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, калекцыі Беларускага саюза мастакоў, карпаратыўнай калекцыі “Пріорбанка”, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Галерэі Кастакі ў Афінах, Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Джэрсі (ЗША), а таксама ў прыватных зборах Францыі, Фінляндыі, Канады, Ізраіля, Германіі і іншых краін.
5 сакавіка – апошні дзень працы выставы “Успаміны”.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл.: 327-43-22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея