З 17 да 27 кастрычніка 2019 года ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно – філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – будзе экспанавацца міжнародная выстава дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва “МОДНЫ ВЕРНІСАЖ”.
Дадзеная выстава – гэта працяг і зліццё двух вядомых выставачных праектаў “Фарбы душы” і “Капялюшавы вернісаж”, якія на працягу многіх гадоў таксама ладзіліся на пляцоўцы Музея гісторыі беларускага кіно. На выставе будуць прадстаўлены ўпрыгажэнні, капялюшыкі, сумкі і адзенне, пано і лялькі. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць аўтарскія калекцыі мастакоў і дызайнераў з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Швецыі. Іх ручная работа насычана фантазіяй, ювелірнай вытанчанасцю і гармоніяй. Прычым многія экспанаты існуюць у адзіным экзэмпляры і зроблены спецыяльна для “Моднага вернісажу”.
У праекце ўдзельнічаюць лепшыя майстры! У тым ліку пераможцы разнастайных міжнародных конкурсаў і фестываляў у намінацыі “капялюшыкі” расіянкі Наталля Барысава і Іна Абрамкіна. Упрыгожванні ў тэхніцы фрывалітэ дэманструе ўкраінскі дызайнер Ала Візір. Аксэсуары з бісеру – “зорка” “Battle Of The Beadsmith” ( “Бітвы бісершчыкаў”) і “Bead Dreams” (“Бісерных сноў”) расіянка Вольга Шумілава. Свае аўтарскія ўпрыгажэнні пакажа беларускі мастак–графік Марына Капілава, якая, дарэчы, з'яўляецца i аўтарам плаката выставы ...
“Модны вернісаж” – гэта падстава ўбачыць дзіўныя рэчы, якія могуць папоўніць вашу асабістую калекцыю!
У рамках выставы пройдуць конкурсы, лекцыі і арт–сустрэчы. А ў суботу 19 кастрычніка а 14–й гадзіне адбудзецца паказ вырабаў на мадэлях. З падрабязнай праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца на старонцы выставы ў Facebook.
Инстаграм: @farbydushy
Куратары выставы: Ганна Дзехцярова, Надзея Недашкоўская, Марына Духан.
Месца правядзення: выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4; тэл. 327–10–75; +37529 627–10–75).
Час працы: штодня з 11:00 да 20:00 (каса: 11:00 – 19:30).
Кошт квіткоў: школьнікі і пенсіянеры – 2 руб., студэнты – 2,5 руб., дарослыя – 4 руб.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея