Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інтэрактыўная выстава “Гульні розуму”

  • 06.09.2019

З 6 верасня па 1 снежня 2019 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом–музей I з’езда РСДРП” у межах выставачнага праекта “Лабараторыя прафесара Наркевіча–Ёдкі” будзе працаваць інтэрактыўная выстава “Гульні розуму”.

Фізіка, механіка, магнетызм – на першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складана і далёка ад разумення, але менавіта ў нашым музеі навука становіцца не толькі даступнай, але і займальнай.

Хіба не марыў кожны з нас правесці які–небудзь навуковы эксперымент, разгадаць дзясятак займальных галаваломак, даведацца, як працуе той ці іншы механізм і адкуль бярэцца электрычнасць? Мары здзяйсняюцца! На выставе можна знайсці дзясятак унікальных галаваломак (галаваломкі “Робат”, “Энігма”, “Загадкі да Вінчы” і г.д.), электрофорную машыну, Маятнік Максвела, прыбор Ленсу і шмат цікавага.

У нашым музеі–лабараторыі кожны наведвальнік зможа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі, знайсці ключ да разгадкі серыі займальных галаваломак, а таксама даведацца імёны знакамітых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Час, праведзены ў музеі на нашых «Гульнях розуму» – гэта выдатны спосаб спалучыць цікавае і карыснае!

На выставе экспанаты кранаць не толькі можна, але і трэба!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!

Дом–музей I з’езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum