11 ліпеня 2019 года а 18–й гадзіне ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно – філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Трансфармацыя” Віктара Сянькова.
Віктар Сянькоў вядомы ў большай ступені як фатограф–рэаліст. У новым праекце «Трансфармацыя» ён абвяргае дакладнасць прыроды фатаграфіі. Эксперыментуючы з тэхнікамі і медыумам, аўтар выяўляе асаблівую жывапісную прыроду здымка, які існуе на мяжы паміж канкрэтным і сапраўдным адлюстраваннем рэчаіснасці і беспрадметным малюнкам. «Вобраз балансуе паміж абстрактным і матэрыяльным, намёкамі, якія праяўляюцца ў сілуэтах... Формы ў стане пульсацыі, плаўныя лініі, каляровыя плямы і градыент ствараюць ілюзію руху, якая падмацоўваецца абстрактнай дынамікай зыходнага матэрыялу» – адзначае куратар Валерыя Бераст.
Аўтар праекта яднае ў адной прасторы канцэптуальную фатаграфію, відэа–арт і музыку, раскрываючы ідэю трансфармацыі вобраза ў кантэксце новых медыя, ўзмацняе іх ўздзеянне і канчаткова трансфармуе свядомасць гледача. У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі аўтара, а таксама натхнёныя яго працамі відэа–арт і музычны матэрыял. Віктар запрасіў да ўдзелу ў праекце дызайнера, фатографа, удзельніка міжнародных выстаў Маргарыту Сянькову (Італія) і вядомага музыку Antonio Bozziaka Shaven (Італія), які напісаў для выставы эксклюзіўныя трэкі ў жанры эксперыментальнага тэхна.
Віктар Сянькоў – фатограф, арганізатар і куратар выстаў. У сферу яго інтарэсаў уваходзяць арт і канцэптуальная фатаграфія, ручныя і альтэрнатыўныя метады друку. Удзельнічаў у нацыянальных і міжнародных выставах.
Куратар выставы – Валерыя Бераст, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва ў Маскве, старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі культуры Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, член Брытанскай асацыяцыі гісторыкаў мастацтва.
Абмежаванне па ўзросце: 18+
Генеральныя партнёры:
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Музей гісторыі беларускага кіно
Месца экспанавання выставы – выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно (Мінск, вул. Свярдлова, 4).
Час працы – штодня з 11–00 да 19–00 (каса да 18–30).
Тэлефоны для даведак: 8 017 3271075 (Музей гісторыі беларускага кіно),
+375 33 363 88 28 (Арганізатар)
Уваход па білетах: пенсіянеры – 2 руб., студэнты – 2,5 руб., дарослыя – 5 руб.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея