Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры сумесна з творчым аб’яднаннем “Беларуская капэла” і ансамблем “Вытокі” запрашае на мерапрыемствы да 200–годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
Выбітны кампазітар, аўтар песень, аперэт, балетаў, опер, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі нарадзіўся 5 мая 1819 г. у сядзібе Убель на Міншчыне, правёў свае маладыя гады ў Мінску. Тут адбываліся яго першыя тэатральна–музычныя пастаноўкі, у салонах мінскай інтэлігенцыі ХІХ ст. гучала яго музыка, натхнёная беларускім фальклорам. Пазней Станіслаў Манюшка працаваў у Вільні арганістам касцёла Св. Яна. Потым пераехаў у Варшаву, дзе стаў класікам польскай оперы, стварыўшы там свае самыя маштабныя творы ў гэтым жанры. Важнасць асобы кампазітара цяжка пераацаніць для культуры трох краін – Беларусі, Польшчы і Літвы.
На працягу 2019 года 5 чысла кожнага месяца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя 200–годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. Інфармацыя аб мерапрыемствах на наступны месяц будзе размешчана на сайце Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Адкрыццё Года Манюшкі ў Мінску адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 5 студзеня, а 15–й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Наведвальнікаў чакае прэс–канферэнцыя, музычная прэамбула і тэматычная экскурсія. Удзельнікі: кіраўнік творчага аб’яднання “Беларуская капэла”, заслужаны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў, загадчык Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар, кіраўнік ансамбля “Вытокі”, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў.
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Адрас: г. Мінск, зав. Музычны, 5
Без выхадных з 10:00 да 17:30
тэл. 220–26–67
#dommasonay
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея