Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава “Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак”

  • 21.09.2018

21 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае сваю працу выстава “Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак”.

Выстава прадстаўляе прыватныя калекцыі, у якіх захоўваюцца творы сусветна вядомых беларускіх мастакоў Парыжскай школы: Марка Шагала, Шрага Царфіна, Восіпа Любіча, Восіпа Цадкіна, Раберта Геніна, Яўгена Зака, Міхаіла Кікоіна і Пінхуса Крэменя. Некаторыя работы – ўпершыню ў публічным доступе.

Да творчасці майстроў Манпарнаса пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя калекцыянеры выяўляюць сталую зацікаўленасць на працягу 100 гадоў, пачынаючы ад канца Першай сусветнай вайны. У гэты час іх творы ў Парыжы пачалі набываць “маршаны”, якія адыгрывалі заўважную ролю на “рынку мастацтва” на пачатку ХХ стагоддзя і дзякуючы каторым у тыя гады сталі вядомымі імёны многіх цяпер знакамітых мастакоў.

Творчасць майстроў Парыжскай школы, яднаючы краіны і народы, іх мастацкія традыцыі, наглядна сведчаць пра значнасць месца, якое займае наша краіна ў агульнаеўрапейскай культуры. Выстава з’явіцца магчымасцю не толькі ўбачыць работы, што захоўваюцца ў прыватных калекцыях, але таксама лепей зразумець сувязь паміж сучасным еўрапейскім мастацтвам і мастацкімі працэсамі пачатку ХХ стагоддзя.

У экспазіцыі глядач убачыць 100 твораў розных жанраў, якія датуюцца часам ад 1915 па 70–я гады мінулага стагоддзя і якія выкананы ў розных тэхніках жывапісу і графікі. Іх прыналежнасць да прыватных калекцый гарантуе знатакам высокі мастацкі ўзровень работ, што прадстаўлены. Для больш глыбокага разумення экспазіцыі наведвальнікам прапанавана ўнікальная адукацыйная праграма з лекцый беларускіх і замежных спецыялістаў – даследчыкаў Парыжскай школы, а таксама цыкл дакументальных фільмаў пра мастакоў.

Работы, што прадстаўлены на выставе, дапамогуць яшчэ лепей зразумець стаўленне мастакоў да жыцця і смерці, іх уяўленне пра шчасце, каханне, журбу і радась Чалавека. Наведвальнікам будзе прадстаўлены шырокі дыяпазон кірункаў класічнага мадэрнізму ХХ стагоддзя: фавізм, кубізм, экспрэсіянізм.

Факт вяртання творчасці мастакоў Парыжскай школы на радзіму працягваецца дзякуючы цікавасці да іх работ з боку калекцыянераў. Творы з прыватных збораў, якія прадстаўлены на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі, служаць яшчэ адным пацвярджэннем таго, што нашы суайчыннікі не заставаліся ў баку ад працэсу развіцця сусветнай культуры, а часам рабілі на яго самы непасрэднны ўплыў.

Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэлефон: 327–43–22