Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



01.08.2018 - Візіт афіцыйнай дэлегацыі Султаната Аман

  • 01.08.2018

1 жніўня 2018 года адбыўся візіт афіцыйнай дэлегацыі Султаната Аман у Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Госці на чале са старшынёй Нацыянальнага ўпраўлення архіваў Султаната Аман спадаром Хамедам аль-Давайні агледзелі экспазіцыю музея і азнаёміліся з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

На праведзеных перамовах членаў дэлегацыі з кіраўніцтвам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь бакі намецілі шляхі далейшага супрацоўніцтва. Таксама адбыўся абмен каштоўнымі падарункамі.

Нагадваем, што з красавіка па ліпень 2018 г. у Нацыянальным музеі Султаната Аман (г. Маскат) экспанавалася выстава з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Беларусь на скрыжаванні цывілізацый", прысвечаная гістарычнай сувязі Беларусі з ісламскім светам.