5 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Шматколернасць татарскай нацыянальнай культуры" з фондавай калекцыі Елабужскага дзяржаўнага музея–запаведніка, якая адкрывае палітру яркай і разнастайнай культуры татарскага народа.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 187 музейных прадметаў. Гэта ўзоры сучаснага нацыянальнага касцюма і прадметы інтэр'еру, створаныя майстрамі татарскіх нацыянальных цэнтраў. Асаблівую ўвагу прыцягне традыцыйны абутак, выкананы ў непауторнай тэхніцы. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлена перавязь – ўпрыгожванне накшталт стужкі на аснове з матэрыі, якое насілася праз плячо. У мусульманак яна звычайна мела адмысловыя кішэнькі, куды яны хавалі тэксты з Карана.
Цікавасць у наведвальнікаў выклічуць тканкавыя прадметы побыту, якія часта ўпрыгожваліся вышыўкай з арнаментам. Татарскі арнамент складаецца з кветкава–раслінных, геаметрычных і заоморфны матываў.
Экспазіцыю дапаўняюць працы ўдзельнікаў арт–праектаў Елабужскага дзяржаўнага музея–запаведніка – заслужаных мастакоў з Татарстана і Башкартастану. Гэта 66 твораў выяўленчага мастацтва, створаных у рамках розных міжнародных сімпозіўмах. Кожная з карцін адлюстроўвае нацыянальную культуру, звычаі і побыт татарскага народа.
Уся гісторыя чалавецтва – гэта пастаяннае ўзаемаабагачэнне і ўзаемаўплыў народаў, іх звычаяў, традыцый. Елабуга – адзін з тых гарадоў, дзе спрадвеку ўзаемадзейнічалі еўрапейская хрысціянская і ўсходняя мусульманская цывілізацыі, назіралася зліццё аселага і качавога укладаў, кантактавалі славянскія і цюркскія, фіна–вугорскія і балтыйскія мовы. Сёння ў Елабуге пражываюць прадстаўнікі каля 100 розных нацыянальнасцей.
Выстава арганізавана ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан, якія ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць упершыню.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл.: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея