Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



02.05.2018 - Падпісанне дзіцячай кнігі "Бася і Піглас"

  • 04.05.2018

Шаноўныя сябры! Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь далучыўся да праекту "Беларускі фонд культуры – беларускім школам замежжа".

Надзея Бука, аўтар адной з падараваных кніг "Бася і Піглас", падпісала некалькі асобнікаў сваёй кнігі для беларускіх дзетак замежжа.

Шчыра ўдзячны ўсім, хто спрычыніўся да гэтай акцыі!