Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Лялечны майстар–клас

  • 24.02.2018

Дарагія сябры!

Запрашаем усіх на вялікі «Лялечны майстар–клас».

Абрадавыя лялькі здаўна былі добрымі спадарожнікамі людзей. Яны надзяляліся чароўнымі ўласцівасцямі і дапамагалі ў паўсядзённых клопатах і важных падзеях, суправаджаючы чалавека на працягу ўсяго жыцця. Мы з Вамі пазнаёмімся з імі, даведаемся, для чаго яны былі прызначаныя і, вядома, самі зможам зрабіць некаторыя з іх.

Цёплую ўтульную атмасферу падтрымаюць не толькі станоўчыя эмоцыі, але і духмяны чай з пячэннем, а зробленыя Вамі лялькі, спадзяемся, зоймуць сваё месца ў Вашых хатах і стануць добрымі памочнікамі і вернымі сябрамі.

Кошт занятка 120 рублёў з групы.

(1 суправаджалы дарослы для дзіцяці менш за 12 гадоў – бясплатна)

Група фарміруецца ад 4 да 10 чалавек.

У кошт уключаны:

  • ўваходныя квіткі на ўсе пляцоўкі музея,
  • лекцыя аб традыцыйнай ляльцы,
  • усе матэрыялы,
  • майстар–клас,
  • чай з абаранкамі,
  • добрая кампанія і крыху магіі

Майстар–класы адбудуцца 24 і 25 лютага

Пачатак – 16:30

Вельмі важна запісацца па тэлефонах

+375 17 327 43 22;

+375 17 327 48 27.