15 чэрвеня 2017 года а 15–й гадзіне ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка ў рамках праекта "Мая плюшавая любоў" пачынае сваю працу выстава "Любімыя цацкі", прадстаўленая калекцыянерам і аўтарам цацак у стылі "Тэдзі" Вольгай Дзеранчук.
Выстаўка знаёміць наведвальніка з цацкамі і лялькамі розных эпох і народаў. "Любімыя цацкі" – гэта выстава пра дзяцінства, успаміны пра тое, ва што калісьці гулялі нашы бабулі і дзядулі, мамы і таты. Каля 300 экзэмпляраў, створаных у розныя перыяды ў розных краінах свету, будуць прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню. Антыкварныя, вінтажныя і калекцыйныя лялькі, мядзведзі, цацкі, вялікі лялечны дом, мэбля, посуд, каляскі, кнігі і паштоўкі, а таксама эксклюзіўныя работы калекцыянера, рэстаўратара і аўтара цацак Вольгі Дзеранчук. Кожны экспанат калекцыі, са сваёй асаблівай гісторыяй і лёсам, унікальны.
У рамках выставы запланаваны дзіцячыя чытанні кніг з калекцыі 1950–2016 гг., а таксама творчыя сустрэчы з аўтарам і ўладальнікам калекцыі Вольгай Дзеранчук, якая падзеліцца займальнымі гісторыямі прадметаў, прадстаўленых на выставе, адкрые сакрэт таямнічых аўтарскіх цацак у стылі "Тэдзі".
Дапоўняць выставу аўтарскія сувеніры з медзведзянятамі: магніты, брошкі, бірулькі, паштоўкі, кішэнныя календары і мішкі "Тэдзі".
Наведаўшы выставу, гледачы мысленна вернуцца ў далёкі свет дзяцінства, у той час, "калі дрэвы былі вялікімі" і кожны дарослы зноў адчуе сябе дзіцем, а дзеці ўбачаць, якія цацкі жылі ў дзіцячых пакоях на працягу мінулага стагоддзя.
Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14
Час працы: з 9.00 да 17.30
Каса: з 9.00 да 16.30.
Выхадны: панядзелак.
Тэлефоны для даведак:
(017) 286 – 74 – 03;
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Агульны білет па музею і філіялам:
Дарослыя – 20 бел.руб.
Студэнты – 16 бел.руб.
Дзеці – 12 бел.руб.
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 7 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3273665 (прыёмная)
+375 17 3274827
+375 17 3274322