Дарагія сябры! Запрашаем пазнаёміцца з Нацыянальным гістарычным музеем, яго філіяламі і яркімі славутасцямі Мінска, а таксама праверыць свае веды ў квэсце, які мы падрыхтавалі спецыяльна для Вас. Маршрут гульні насычаны і зручны. Усе аб'екты знаходзяцца ў крокавай даступнасці адзін ад аднаго. Горад гатовы распавесці Вам дзіўныя гісторыі і падзяліцца патаемнымі таямніцамі. Толькі пачніце, і нябачны гід павядзе Вас па залах музеяў і вулачках, якія раней здаваліся звычайнымі. Кожны правільны адказ – крок да наступнай загадкі.
Усе ўдзельнікі квэста наведваюць філіялы Нацыянальнага гістарычнага музея, уключаныя ў маршрут, па цане дзіцячага білета!
Для таго, каб пачаць гульню Вам неабходна:
1. Спампаваць прыкладанне IZI.TRAVEL, якое даступна ў Google Play і Appstore (праходжанне квэстаў магчыма толькі на платформах Android і IOS 8.0 і вышэй);
2. Абавязкова ўключыць функцыю месцазнаходжання або геалакацыі;
3. Запусціць прыкладанне і націснуць агляд;
4. Выбраць патрэбны квэст;
5. Спампаваць яго на мабільны тэлефон альбо планшэт і пачаць праходжанне.