Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ Рэспублікі Беларусь – НАЙБУЙНЕЙШЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ КРАІНЫ

У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі, каштоўны фарфоравы посуд і інш.

Больш падрабязна →

Мінскі грашова-рэчавы скарб

Мінскі грашова-рэчавы скарб складаецца з 547 срэбных прадметаў агульнай вагой у 13 кілаграмаў. У аснове калекцыі – манеты і ўзнагароды Расійскай імперыі і Германіі мяжы ХІХ і ХХ стст., а таксама вырабы расійскіх майстроў срэбных спраў.

Больш падрабязна →

Пояс Вітаўта

“Пояс Вітаўта” – умоўная назва ўнікальнага паяснога гарнітура канца XIV – пачатку XV ст. Ён складаецца з 11 срэбных круглых пласцін, дэкараваных раслінным арнаментам, выявамі птушак і васіліскаў

Больш падрабязна →

Слуцкі пояс

Фрагмент шаўковага пояса, вытканага на мануфактуры ў Слуцку ў XVIII ст.
Быў знойдзены ў экспедыцыі па Віцебскай вобласці ў 1972 г.

Больш падрабязна →

Ручнік

Неглюбскі ручнік, створаны Мельнікавай С.С. у 1969 г. Вытканы з
баваўняных нітак, упрыгожаны махрамі.

Больш падрабязна →

Бранзалет віты

Бранзалет залаты віты з зааморфнымі канцамі, XII ст. Знойдзены пры
раскопках Мінскага замчышча.

Больш падрабязна →

Кніга “Апостал”

Кніга “Апостал”, надрукаваная ў канцы XVI ст. у Доме Мамонічаў. Вокладка
кардонная, абцягнутая скурай.

Больш падрабязна →

Філіялы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Гэта варта паглядзець

  • Сталая экспазіцыя

    Экспазіцыя і тэматычныя доўгатэрміновыя выставачныя праекты Нацыянальнага гістарычнага музея знаёмяць наведвальнікаў з рознымі аспектамі жыцця насельніцтва Беларусі ад старажытных часоў да ХХ ст.

    Даведацца больш падрабязна →
  • Часовыя выставы

    Сярод прыярытэтаў Нацыянальнага гістарычнага музея – арганізацыя яскравых для культурнага жыцця Мінска і Беларусі выставачных праектаў. Даведайся пра актуальныя часовыя выставы нашага музея!

    Даведацца больш падрабязна →
  • Музейная скарбніца

    Значную частку музейнай калекцыі складаюць унікальныя прадметы не толькі беларускага, але і агульнасусветнага значэння. У дадзенай рубрыцы Вы зможаце пазнаёміцца з самымі каштоўнымі з іх.

    Даведацца больш падрабязна →

Актуальная інфармацыя аб наведванні музея

Інфармацыя для наведвальнікаў аб часе працы, паслугах і іх кошце Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Перайсці ў раздзел→