Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Выстава экзатычных жывёл “Рэптыліўм”

3 красавіка 2026 г. у выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу выстава экзатычных жывёл “Рэптыліўм”.

У экспазіцыі Вы зможаце паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустынь, палюбавацца іх грацыёзнасцю, убачыць яркіх прадстаўнікоў халадакроўных: каралеўскага пітона, насатага полаза Буланжэ, гібрыда маісавага полаза і малочнай змяі Кэмбэла, тэхаскага полаза, каралеўскую гандураскую змяю, імператарскага ўдава.

Свет павукоў і рэптылій будзе прадстаўлены разнастайнасцю павукоў-птушкаедаў, грозных скарпіёнаў, чароўных плямістых эўблефараў і ўнікальнай рагатай жабы Кранвэла.

Выстава зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для маленькіх наведвальнікаў будзе арганізавана інтэрактыўная зона.

Адрас: г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 9А

Час працы музея: з 10.00 да 19.00

Тэлефоны для даведак: (017) 347-46-94; 363-96-33

Выстава працуе па 30.06.2026 г.