Рэспубліканскі суботнік у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь і яго філіялах!
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь і яго філіялах прайшоў рэспубліканскі суботнік! 💪
Сёння мы дружна і весела працавалі, прыводзячы ў парадак нашы працоўныя месцы і тэрыторыю. Прыбіралі, фарбавалі люкі і стварылі ўтульную атмасферу вакол музея! 🧹
Дзякуй усім удзельнікам за актыўнасць і камандны дух! Такія мерапрыемствы не толькі дапамагаюць падтрымліваць чысціню, але і ўмацоўваюць нашае адзінства. Давайце працягваць клапаціцца аб навакольным асяроддзі разам! 🌍❤️




