Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Часовая экспазіцыя “Хараство камянёў”

4 красавіка 2026 года ў Музеі прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, распачынае работу часовая экспазіцыя “Хараство камянёў”.

Свет мінералаў гэтак жа разнастайны, як і цікавы: кожны камень распавядае складаную геалагічную гісторыю Зямлі. Сярод гэтых цудаў прыроды ёсць некалькі мінералаў, якія вылучаюцца не толькі сваёй прыгажосцю, але і рэдкасцю, высокай каштоўнасцю. З даўніх часоў людзі надзялялі камяні магічнымі, астралагічнымі і лячэбнымі ўласцівасцямі, але толькі ў руках ювеліра яны могуць па-сапраўднаму раскрыць сваю прыгажосць і стаць упрыгожаннем.

Выстава “Хараство камянёў” прадставіць геалагічныя ўзоры з фондавай калекцыі “Мінералы”. Сярод экспанатаў можна ўбачыць рэдкія экземпляры, а таксама вытанчаныя вырабы з яшмы, малахіту, селеніту, аметысту.

Часовая экспазіцыя дазволіць атрымаць асалоду ад прыгажосці і разнастайнасці музейных прадметаў.

Адрас: г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 9А

Час працы музея: з 10.00 да 19.00

Тэлефоны для даведак: (017) 347-46-94; 363-96-33