Pic

IV НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФОРУМ «МУЗЕІ БЕЛАРУСІ»

Брэст, 4–6 кастрычніка 2019 г.

Сучасны музей немагчыма прадставіць сабе без актыўнага ўкаранення інавацый і выкарыстання перадавых тэхналогій. У поўнай меры тэндэнцыі праяўляюцца і ў дзейнасці музеяў Беларусі – больш за тое, яны маюць дзяржаўную падтрымку на самым высокім узроўні. Стратэгічны курс на развіццё Беларусі як ІТ-краіны, несумненна, патрабуе каардынаваных намаганняў па выкарыстанні найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі ў сферы культуры ў цэлым, і ў музейнай справе ў прыватнасці.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры абвяшчае адным з асноўных накірункаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры “спрыянне інфарматызацыі сферы культуры” (арт. 8). Дзейнічае дзяржаўная Стратрэгія развіцця інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2022 гады, якая закранае ў т.л. і сферу культуры, а таксама Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2016–2020 гады. Падрыхтаваны матэрыялы для стварэння Канцэпцыі інфарматызацыі сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь.

Музеі Рэспублікі Беларусь актыўна выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці інавацыйныя тэхналогіі. Ствараюцца прынцыпова новыя перадавыя экспазіцыі, яркімі прыкладамі якіх з’яўляюцца пастаянныя экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. У бягучы момант рыхтуецца будаўніцтва новага памяшкання для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, ідзе праектаванне для яго прынцыпова новай высокатэхналагічнай экспазіцыі.

Беларускія музеі паступова адмаўляюцца ад традыцыйных маналагічных экскурсій і лекцый, наведвальнікаў усё больш актыўна заахвочваюць прымаць удзел у музейных мерапрыемствах. Укараняюцца сучасныя метады работы, у тым ліку з выкарыстаннем высокатэхналагічных сродкаў: тэатралізаваныя прадстаўленні і гістарычныя рэканструкцыі, музейныя фестывалі і канцэрты, музейныя гульні і квэсты, інтэрактыўныя экскурсіі і лекцыі, творчыя майстэрні і майстар-класы. Ствараецца інклюзіўнае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і асаблівасцямі развіцця (напрыклад, укараняецца выкарыстанне аўдыягідаў для людзей з кепскім зрокам). Беларускія музеі масава прадстаўлены ў сетцы інтэрнэт – маюць уласныя вэб-сайты, вядуць старонкі ў сацсетках.

Тэма “Музей: навука, інавацыі, камунікацыі”, заяўленая для IV Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”, з’яўляецца ў найвышэйшай ступені актуальнай. На сучасным этапе развіцця айчыннай культуры неабходна актывізаваць інавацыйную палітыку, для чаго варта дзяліцца дасягненнямі і сумесна вызначаць стратэгічныя мэты развіцця.

Значныя перспектывы адкрывае наладжванне ўзаемадзеяння паміж музейнымі ўстановамі і навуковым арганізацыямі.

У Беларусі паспяхова дзейнічае Парк высокіх тэхналогій, вядуць работу ІТ-кампаніі, вядомыя ва ўсім свеце. У сувязі з гэтым IV Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” павінен стаць месцам сустрэчы навукі і бізнесу, пляцоўкай для пошуку шляхоў узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Гэта будзе важна для развіцця як айчыннай музейнай справы, так і сферы высокіх тэхналогій.

Тэма форуму: «Музей: навука, інавацыі, камунікацыя»

Удзельнікамі форуму могуць з’яўляцца члены арганізацыйнага камітэта, журы конкурсу, міжнародныя эксперты; музейныя работнікі; прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі; госці форуму (асобы, якія маюць афіцыйнае запрашэнне ад арганізатараў форуму ці аргкамітэта); музеі, галерэі, тураператары, турагенцтвы, выдаўцы друкаваных выданняў, арганізацыі, якія вырабляюць абсталяванне для музеяў і (або) распрацоўваюць архітэктурна-мастацкае рашэнне экспазіцый і выставак.

Асноўныя мэты форуму «Музеі Беларусі»:
  • адражэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры, далучэнне да яе шырокіх слаёў грамадства;
  • паказ і папулярызацыя дзейнасці музеяў, вопыту навукова-даследчай і культурна-асветніцкай работы;
  • стымуляванне выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у музейнай справе;
  • прасоўванне інавацыйных падыходаў у музейнай справе, скіраваных на захаванне і інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
  • кансалідацыя музейнай супольнасці, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў форуму;
  • пашырэнне дзелавых кантактаў і партнёрства паміж музеямі і арганізацыямі з іншых галінаў прафесійнай дзейнасці;
  • развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў.

Дзелавая праграма форуму.

Дзелавая праграма форуму. Прэзентацыя музейнымі спецыялістамі актуальных даследаванняў ва ўсіх сферах музейнай дзейнасці, іх абмеркаванне ў рамках канферэнцый, семінараў, і круглых сталоў.

Дэманстрацыйная праграма форуму.

Інтэрактыўнае, тэатралізаванае, віртуальнае прадстаўленне ўдзельнікамі форуму сваіх устаноў, культурна-адукацыйных і іншых праектаў, выступ творчых калектываў.

Экспазіцыя форуму.

Удзельнікамі экспазіцыі форуму з’яўляюцца музеі, галерэі, тураператары, турагенцтвы, выдавецтвы, арганізацыі, якія вырабляюць абсталяванне для музеяў і распрацоўваюць архітэктурна-мастацкае рашэнне экспазіцый і выставак. Музеі ў яркай і арыгінальнай форме прэзентуюць свае калекцыі, новыя культурна-адукацыйныя і экспазіцыйна-выставачныя праекты, дэманструюць новыя формы работы з наведвальнікамі і прымяненне новых тэхналогій.

Конкурс прафесійнага майстэрства.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца музеі і галерэі Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіцца па намінацыях: «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму», «За навацыі ў музейнай дзейнасці», «За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект», «За лепшую культурна-адукацыйную праграму», «За лепшае музейнае выданне». У рамках форуму падводзяцца вынікі конкурсу.

image

Прыняць удзел у IV Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”

Запоўніць заяўку
Па добрай традыцыі дзякуючы форуму буйныя спартовыя арэны пераўтвараюцца ў маштабныя культурныя пляцоўкі, месцы сустрэчы музейных прафесіяналаў і ўсіх зацікаўленых гасцей.

У 2019 г. IV Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” пройдзе ў легкаатлетычным манежы Брэсцкай абласной спецыялізаванай дзіцяча- юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Менавіта на спартовай арэне размесцяцца экспазіцыі музеяў, а таксама адбудзецца дзелавая праграма форуму. Прэзентацыя дэманстрацыйнай праграмы запланавана на пляцоўцы поруч з памяшканнем СДзЮШАР, на адкрытым паветры пад спецыяльна абсталяваным навесам. Уваход вольны.

Адрас: г. Брэст, вул. Маскоўская, 151