Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА)

Маленькі прыбор, які ратуе жыццё: чаму АПА павінен быць у кожным доме?

Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА) сёння ўжо не навінка. Пра іх ведаюць многія. Але ведаць – не значыць разумець. На жаль, дагэтуль існуе небяспечная памылка « Пажар здарыцца дзе заўгодна, але толькі не ў мяне. Мы не п’ем, не курым – нам нічога не пагражае»
Знаёмая логіка? Але яна небяспечная. Таму што статыстыка няўмольная: у спісе прычын пажараў ад МНС курэнне і алкаголь – толькі вярхушка айсберга. Забыты прас, кароткае замыканне электраправодкі, пакінутая без нагляду ежа на пліце, расколіны ў муры печы, секунднае свавольства дзіцяці з запальнічкай або з пакінутымі без нагляду запалкамі… Ад гэтага не застрахаваны ніхто.

Факты, якія прымушаюць задумацца
Лічбы кажуць гучней слоў.

  • У прошлым годдзе ў рэспубліцы дзякуючы пранізліваму сігналу апавяшчальніка выратаваліся 67 чалавек, у тым ліку 14 дзяцей.
  • За тры месяцы 2026 года выратаваны 46 чалавек, уключаючы 8 дзяцей.

Як працуе гэты прыбор?
АПА – гэта не складаная сігналізацыя з пультам і правадамі. Гэта аўтаномны “вартаўнік”, які:

  1. Не патрабуе разеткі – працуе ад звычайнай батарэйкі “Крона” да года і даўжэй.
  2. Адчувае нават слабы дым – задоўга да з’яўлення адкрытага агню.
  3. Выдае магутны перарывісты гук (ад 85 дБ), які абудзіць нават моцна спячага чалавека.
    Прасцей кажучы: пакуль вы спіце, АПА не сочыць за бяспекай.

Дзе і як усталяваць?
Гэта прасцей, чым павесіць паліцу. Вам не патрэбныя спецыяльныя веды. У камплекце ёсць інструкцыя, а сам мантаж займае пару хвілін:

  • Месца: на столі ў кожным жылым пакоі (акрамя кухні – там прыбор будзе даваць шмат ілжывых спрацоўванняў). Лепш крыху бліжэй да акна або дзверы, дзе ёсць паветраныя патокі.
  • Мацаванне: прыкруцілі пляцоўку шрубамі, уставілі апавяшчальнік і павярнулі па гадзіннікавай стрэлцы да пстрычкі.
  • Нагляд: рэгулярна прадуваць пыл з аптычнай рашоткі фенам у халодным рэжыме. І сваечасова мяняць батарэйку – аб разрадзе прыбор сам папярэдзіць кароткім піскам.

Кошт жыцця супраць кошту батарэйкі
Галоўны аргумент, які любяць адкладаць “на потым”: кошт. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік каштуе каля 20 рублёў.
Пажар знішчае ўсё: рамонт, тэхніку, памяць, дом. Адна хвіліна прамаруджання – і лік ідзе не на рублі, а на чалавечыя жыцці.
Згодна з дзеючымі праграмамі сацыяльнай абароны, некаторым катэгорыям грамадзян, такім як адзінокія і адзінока пражываючыя пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і і сем’і, дзе дзеці прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, апавяшчальнікі могуць быць устаноўлены бясплатна.

Калі спрацаваў АПА
Перш за ўсё трэба ацаніць абстаноўку. Праверце домаўладанне на наяўнасць дыму. Лічыцца, што чалавек самастойна можа справіцца з узгараннем па плошчы не больш футбольнага мяча. Калі патушыць агонь на працягу 1 хвіліны не атрымалася, неадкладна выклікайце ратавальнікаў па нумарах 101 або 112, і далей выразна выконвайце інструкцыі дыспетчара.

Запомніце: АПА – гэта не трата грошай. Гэта самая танная і надзейная страхоўка ад самай вялікай бяды.