Займальны кінаклуб “Беларускія фільмы – пераможцы і прызёры міжнародных фестываляў” у Музеі беларускага кіно
У Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, прайшоў займальны кінаклуб”Беларускія фільмы – пераможцы і прызёры міжнародных фестываляў”!
На мерапрыемстве мы абмеркавалі мастацкі фільм “Людзі на балоце”, які пакінуў яркі след у гісторыі беларускага кінематографа. Наведвальнікі даведаліся захапляльную гісторыю стварэння гэтага шэдэўра, а таксама цікавыя дэталі творчага працэсу – ад першых эскізаў да іх мастацкага ўвасаблення на экране.
Дзякуй усім, хто прыйшоў і падзяліў з намі любоў да кіно! Чакаем вас на наступных сустрэчах!


