Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Урачыстае мерапрыемства “Любіць кіно па-беларуску”, прысвечанае Дню беларускага кіно

8 снежня 2025 года ў малой зале Палаца Рэспублікі адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Любіць кіно па-беларуску”, прысвечанае Дню беларускага кіно. Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё беларускай кінематаграфіі ўзнагароджана загадчык філіяла “Музей гісторыі беларускага кіно” Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Себруковіч Вераніка Юр’еўна. Віншуем калегу!