Урачыстае адкрыццё выставы «Адзінства непераможнага народа», прысвечанай 82-й гадавіне зняцця блакады Ленінграда
27 студзеня ў Доме-музеі I з’езда РСДРП – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Адзінства непераможнага народа», прысвечанай 82-й гадавіне зняцця блакады Ленінграда. У аснове выставачнага праекта – экспанаты з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і матэрыялы беларускага гісторыка Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава. На адкрыцці выстаўкі з прывітальным словам выступілі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Цуран Арцём Мікалаевіч, старшы саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Галузін Аляксей Міхайлавіч.




