Урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Святло намаляванага дзяцінства”
26 лютага ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Святло намаляванага дзяцінства”, прымеркаванай да 55-годдзя беларускай анімацыі.
У рамках урачыстага мерапрыемства адбылося ўручэнне залатога медаля Беларускага саюза кінематаграфістаў рэжысёру-аніматару Аляксандру Ленкіну за значны ўклад у развіццё беларускага кінематографа.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць не толькі наведаць выставу, але і задаць пытанні аўтарам-стваральнікам сучасных беларускіх анімацыйных фільмаў😊
Запрашаем у Музей гісторыі беларускага кіно!



