Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

У рамках Года беларускай жанчыны праводзіцца шэраг мерапрыемстваў у ДУ “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”

1 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ №1, якім 2026 год абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь Годам беларускай жанчыны. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
У дзяржаўнай установе “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь” працуе 101 жанчына. Яны прадстаўляюць самыя розныя сферы прафесійнай дзейнасці: ад бухгалтэрыі да аховы працы, ад навуковага супрацоўніка да намесніка дырэктара. З асаблівым гонарам адзначаем той факт, што 5 супрацоўніц музея носяць ганаровае званне шматдзетных маці.
ДУ “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь” пачынае гэты знамянальны год цыклам публікацый, у якіх кожны месяц ушаноўваюцца нашы жанчыны ў гонар іх дзён нараджэнняў. Гэта магчымасць выказаць удзячнасць жанчынам, чыя праца, адказнасць і прафесіяналізм уносяць неацэнны ўклад у развіццё нашай ўстановы.
У год, калі спаўняецца 865 гадоў крыжу Еўфрасінні Полацкай – адной з галоўных святынь і сімвалаў духоўнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, дадзенае мерапрыемства прайшло ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, дзе прадстаўлена галаграма Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Гэта стала сімвалам пераемнасці духоўных і культурных каштоўнасцей, увасобленых у вобразе Еўфрасінні Полацкай, і сучаснай ролі жанчыны ў захаванні гістарычнай памяці, нацыянальнай ідэнтычнасці і дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь.
У рамках мерапрыемства была праведзена экскурсія, дзе нашы ўдзельніцы змаглі паглыбіцца ў багатую гісторыю і культуру Беларусі. Кожны адчуў сувязь з мінулым і ўсвядоміў важнасць ролі жанчын у гісторыі нашай краіны.