Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

У рамках Года беларускай жанчыны праводзіцца шэраг мерапрыемстваў у ДУ “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”

У рамках Года беларускай жанчыны Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь працягвае цыкл публікацый, прысвечаных ушанаванню супрацоўніц у гонар іх дзён нараджэння.
Лютаўская публікацыя – гэта яшчэ адна магчымасць выказаць шчырую ўдзячнасць жанчынам, чый прафесіяналізм, адказнасць і адданасць справе спрыяюць развіццю ўстановы і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны краіны.
Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве супрацоўніцам былі ўручаны памятныя падарункі – выданні, падрыхтаваныя Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.
Мы працягваем шэраг святочных сустрэч, якія аб’ядноўваюць калектыў музея. Ушанаванне супрацоўніц падкрэслівае значнасць іх працы і ўкладу ў развіццё ўстановы, умацоўвае карпаратыўнае адзінства і падкрэслівае асаблівую ролю жанчыны ў захаванні культурных традыцый.